24 траўня 2026, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску трапіў у ДТЗ Lamborghini Urus

25
У Мінску трапіў у ДТЗ Lamborghini Urus
Фота: t.me/koko_by

Цэны на такія аўто касмічныя.

Аварыя з удзелам Lamborghini Urus адбылася на сталічным праспекце Незалежнасці. Фатаграфію наступстваў ДТЗ увечары 30 красавіка апублікаваў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».

На здымку бачны жоўты Lamborghini Urus на расійскіх нумарах з пашкоджаным пярэднім бамперам. Легкавая машына стаіць упрытык да трамвая. У грамадскага транспарту адчыненыя пярэднія дзверы.

У сталічнай ДАІ аварыю пакуль не каментавалі.

У Беларусі «Зеркало» знайшло тры аб'явы пра продаж ужываных Lamborghini Urus. Іншамарку 2021 года з прабегам 56,9 тысячы кіламетраў можна набыць за 733 980 рублёў. За аўтамабіль 2019 года з прабегам 58 570 км просяць 745 095 рублёў. Lamborghini Urus 2022 года (5800 км прабегу) гатовы аддаць за 804 555 рублёў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках