15 чэрвеня 2026, панядзелак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па кім б'е звон перамогабесся

29
Па кім б'е звон перамогабесся
Ілюстрацыйнае фота

Да ведама бацькам, якія апранаюць сваіх дзяцей у пілоткі і гімнасцёркі.

За тры дні да поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну жыхару падмаскоўнай Каломны Алішэру Свірыну споўнілася 14 гадоў.

28 мая 2026-га яго пахавалі — Алішэр апынуўся першым у паіменным спісе загінулых расійскіх вайскоўцаў 2008 года нараджэння, які вядзе ВВС.

СМІ абляцела фатаграфія — два склееныя кадры, на якіх 18-гадовы ўраджэнец Каломны зафіксаваны дзіцём у бутафорскай гімнасцёрцы і пілотцы з цацачным аўтаматам у руках, а таксама ён, але ўжо ў сапраўднай форме і з «калашнікавам» у руках.

І гэты калаж — не проста фотадакумент вайны, развязанай Расіяй. Гэта напамін усім, хто любіць апранаць сваіх дзяцей у форму а-ля СССР, вазіць іх на парадах у бутафорскіх танках з кардону.

Напамін пра тое, што перамогабессе, усе гэтыя «можам паўтарыць» і прамыванне неакрэплых мазгоў сваіх і чужых дзяцей заканчваецца менавіта так: жалобнай стужкай на партрэтах тых, каму яшчэ жыць і жыць.

Кірыл Іваноў, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках