Паранены паліцэйскі ў Кракаве выратаваў сотні чалавек
- 8.11.2026, 22:27
- 1,974
Эксперт назваў дзеянні параненага праваахоўніка ўзорнымі.
Дзеянні паліцэйскіх, якія спынілі ўзброенага нападніка ў цэнтры Кракава, папярэдзілі яшчэ большую трагедыю. Пры вялікай колькасці зброі ў аўтамабілі стрэлака колькасць ахвяр магла ісці на сотні, заявіў эксперт па падрыхтоўцы паліцэйскіх Пётр Цаліньскі, піша Fakt.
Паводле яго слоў, адзін з супрацоўнікаў паліцыі, які раней служыў у паветрана-дэсантным падраздзяленні, дзейнічаў халаднакроўна і прафесійна. Атрымаўшы раненне, ён хутка наклаў на руку джгут і лёг на яе, каб спыніць крывацёк. Пры гэтым паліцэйскі імкнуўся не забіць, а абясшкодзіць нападніка.
Цаліньскі адзначыў, што досвед вайсковай службы праявіўся ў дзеяннях супрацоўніка: ён упэўнена абыходзіўся са зброяй абедзвюма рукамі і захоўваў самавалоданне ў крытычнай сітуацыі.
New CCTV video shows the Polish police officer shooting the attacker after having been shot himself.
He managed to get up to his feet, shot the attacker several times and passed out from his own wounds.
A true hero https://t.co/FrfAeBb3mY
— Visegrád 24 (@visegrad24) November 7, 2026
Эксперт адхіліў здагадкі, што паліцэйскага могуць прыцягнуць да адказнасці за стрэльбу па нападніку, які ляжаў. Па яго ацэнцы, той дзейнічаў узорна: стрэлак быў у бранежылеце і меў значную перавагу ў ўзбраенні.
«Гэты чалавек павінен навучаць паліцэйскіх. Ён перажыў тое, што супрацоўнікі звычайна адпрацоўваюць толькі на трэніроўках», — сказаў Цаліньскі.
Нагадаем, 7 лістапада паліцэйскія Якуб Кулік і Артур Мораньскі уступілі ў перастрэлку з нападнікам у цэнтры Кракава і дапамаглі яго затрымаць. Абодва атрымалі цяжкія раненні.