8 лiстапада 2026, Нядзеля, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расійскай Карэліі зноў увялі ліміты на продаж паліва

У расійскай Карэліі зноў увялі ліміты на продаж паліва

Абмежаванні вярнулі пасля аднаўлення ўдараў Узброеных Сіл Украіны па расійскіх НПЗ.

У Карэліі вярнулі абмежаванні на продаж паліва праз два тыдні пасля іх адмены. Кіраўнік рэгіёна Артур Парфенчыкаў удакладніў, што ліміты ўводзяцца на запраўках кампаніі «Роснефть», піша The Moscow Times.

Бензін: да 30 літраў у гарадах і да 50 — на трасах. Дызель: да 50 літраў, а на хуткасных калонках для грузавога транспарту — да 200 літраў. Таксама забараняецца заліваць паліва ў каністры.

Парфенчыкаў заклікаў жыхароў пацярпець нязручнасці. «У цяперашніх абставінах гэтыя крокі неабходныя. Наша галоўная задача цяпер — не дапусціць ажыятажнага попыту, забяспечыць раўнамернае размеркаванне паліва і падтрымаць стабільную працу ўсіх АЗС, каб пазбегнуць перабояў», — адзначыў ён. 24 кастрычніка Парфенчыкаў паведамляў пра адмену ўсіх абмежаванняў на запраўках у Карэліі.

З 30 кастрычніка Узброеныя Сілы Украіны аднавілі атакі на аб’екты паліўна-энергетычнага комплексу Расіі, прыпыненыя двума тыднямі раней пасля патрабавання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Спачатку пад удар трапіў Навакуйбышаўскі НПЗ «Роснефти», наступным днём — НПЗ «Башнефти» у Уфе, а 1 лістапада — НПЗ «Лукойл-Нижегороднефтеоргсинтез» (НОРСИ). Пазней беспілотнікі ўразілі лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Самара», якая з’яўляецца найбуйнейшым вузлом «Транснефти». Таксама мэтамі станавіліся «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўскай вобласці, Рязанскі нафтаперапрацоўчы завод, Афіпскі НПЗ на Кубані і Саратаўскі НПЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲