8 лiстапада 2026, Нядзеля, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ зачысціў пазіцыі акупантаў на Запарожскім накірунку

2
Украінскі спецназ зачысціў пазіцыі акупантаў на Запарожскім накірунку
Ілюстрацыйнае фота

Разведчыкі паказалі кадры бліжняга бою.

Спецназаўцы Дэпартамента актыўных дзеянняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны прадставілі вынікі баявых дзеянняў на Запарожскім накірунку за апошнія два тыдні.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», украінскія разведчыкі правялі зачыстку тэрыторый ад расійскіх штурмавікоў, знішчалі варожыя беспілотнікі і наносілі ўдары па ваеннай тэхніцы і транспарце акупантаў.

Падчас баявых аперацый спецназаўцы ўступалі ў бліжні бой з рашыстамі, ліквідавалі захопнікаў, у тым ліку ў антыдронавых понча, і паражалі варожыя мэты з дапамогай ударных дронаў.

Відэазапіс з кадрамі бліжняга бою ад першай асобы, зачысткі пазіцый і знішчэння расійскай тэхнікі апублікавала ГУР Мінабароны Украіны ў сваім Telegram-канале.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲