У Саратаве пасля атакі дронаў палае адзін з найстарэйшых НПЗ Расіі
1- 7.11.2026, 10:59
- 1,286
Завод стаў папулярнай мэтай ЗСУ.
У ноч на 7 лістапада пасля атакі дронаў успыхнуў пажар на Саратаўскім НПЗ «Раснафта». У горадзе, як мінімум, двойчы гучалі сірэны, відавочцы паведамлялі пра ўспышкі і выбухі.
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Уначы ў Саратаве, як мінімум, двойчы абвяшчалі паветраную трывогу. Мясцовыя жыхары публікавалі відэа з успышкамі і гукамі выбухаў.
Па відэа аднаго з відавочцаў OSINT-аналітыкі ASTRA ўсталявалі, што гарыць менавіта Саратаўскі НПЗ. Губернатар вобласці папярэдне паведаміў пра пацярпелых і пашкоджанне грамадзянскай інфраструктуры ў выніку атакі дронаў.


Саратаўскі НПЗ належыць «Раснафце» і з’яўляецца адным з найстарэйшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. У 2023 годзе ён перапрацаваў 4,8 млн тон нафты.
Завод неаднаразова трапляў пад удары ўкраінскіх дронаў і некалькі разоў спыняў працу праз пашкоджанні. У прыватнасці, паводле дадзеных Reuters, гэта адбылося ў верасні 2026 года.
Саратаўскі НПЗ — адна з самых частых мэтаў украінскіх дронаў. Папярэдняя атака на яго адбылася ў ноч на 8 верасня: мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі і пажар, а губернатар Раман Бусаргін прызнаў пашкоджанне грамадзянскай інфраструктуры і наяўнасць пацярпелых.
Улетку завод двойчы спыняў працу з-за удараў. Першы раз гэта адбылося пасля атакі 8 ліпеня, калі Сілы абароны ў тую ж ноч паразілі яшчэ адзін НПЗ, шэсць танкераў, аэрадром «Барысаглебск» і некалькі аўтамабільных мастоў. У жніўні прадпрыемства спынілася другі раз, а перапрацоўка нафты ў Расіі тады ўпала да самага нізкага ўзроўню больш як за 20 гадоў.