7 лiстапада 2026, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патройны ўдар па ўплыве Пуціна

Патройны ўдар па ўплыве Пуціна
Фота: Atlantic Council

Параза саюзнікаў Крамля ў Сербіі, Венгрыі і Румыніі пазбавіла Маскву апоры ў Еўропе.

Расія страчвае ўплыў на Балканах і ў іншых рэгіёнах Еўропы: пасля палітычных паразаў саюзнікаў Крамля ў Сербіі, Венгрыі і Румыніі Маскве становіцца ўсё складаней утрымліваць ранейшыя пазіцыі. Гэтыя змены аслабляюць магчымасці Пуціна ўплываць на еўрапейскую палітыку і ўскладняюць дыпламатычную падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну, піша эксперт Майкл Гетто у артыкуле для Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

У Сербіі студэнцкі пратэсны рух атрымаў нечаканую перамогу над шматгадовым прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам, які дзевяць гадоў прадстаўляў адну з галоўных прарасійскіх сіл у еўрапейскай палітыцы. Новы ўрад наўрад ці будзе актыўна падтрымліваць Кіеў, аднак Масква страціла важнага палітычнага саюзніка.

У Румыніі пасля пяці месяцаў палітычнага крызісу парламент зацвердзіў новы праеўрапейскі ўрад. Гэта адбылося пасля таго, як румынская ваенная авіяцыя збіла расійскія беспілотнікі над тэрытарыяльнымі водамі краіны ў Чорным моры. Бухарэст цяпер разлічвае на перыяд палітычнай стабільнасці і далейшую падтрымку Украіны, уключна з ваеннай лагістыкай і пастаўкамі энерганосьбітаў.

Яшчэ адным ударам для Крамля стала параза Віктара Орбана, які пасля 16 гадоў пры ўладзе прайграў выбары ў Венгрыі ў красавіку 2026 года. Яго пераемнік заняў больш жорсткую пазіцыю адносна Масквы і пачаў прагматычны дыялог з Кіевам.

Расійскі ўплыў аслабеў таксама на Паўднёвым Каўказе. Пасля адмовы Масквы эфектыўна ўмяшацца ў канфлікт Азербайджана і Арменіі адносіны з Ерэванам рэзка пагоршыліся.

Пры гэтым у Пуціна застаюцца важныя партнёры — Кітай, Іран, КНДР і Беларусь. Аднак вайна супраць Украіны замест аднаўлення статусу Расіі як сусветнай дзяржавы прывяла да далейшага скарачэння яе міжнароднага ўплыву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲