18 лiстапада 2026, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моц Пуціна ляжыць на дне Керчанскай пратокі

Моц Пуціна ляжыць на дне Керчанскай пратокі
Ілюстрацыйнае фота

ЗСУ зламалі любімую цацку расійскага дыктатара.

Не страшна, паправім — сеанс калектыўнай псіхатэрапіі ў z-супольнасці ў самым разгары, ім пакуль цяжка прыняць гэтую акалічнасць: Крымскі мост, сімвал імперскай моцы, Расія тут назаўсёды, ніхто не верыў, а мы пабудавалі, — абрынуўся, і моц цяпер ляжыць на дне Керчанскай пратокі, перагараджаючы дарогу судам са збожжам і нафтай.

Асабіста для Пуціна, ну, я нават не ведаю. Зламалі любімую цацку. Бо да яго сто гадоў спрабавалі і ніхто не здолеў: Мы, Божай міласцю, Мікалай Другі, Гітлер, Сталін, Хрушчоў і Брэжнеў — ні ў каго не атрымалася, а ён узвёў гэта цуд за 4 гады. Мост, праўда, выйшаў залаты, але ж за свае плацілі. Калі гаворка пра такое дасягненне, хто будзе лічыць капейкі і таргавацца за цану. Пупавіна, якая намертва павінна была прымацаваць Крым да роднай гавані.

«Упс» — самае страшнае слова не толькі ў ядзернай фізіцы.

Я раптам падумаў: калі павалілі арку аўтамабільнага моста і наймагутнейшая СПА нічога, вось літаральна нічога, не змагла зрабіць, дык што перашкаджае зрабіць тое самае з чыгуначнай часткай? Прама сёння ўначы.

Сяргей Ауслендэр, Telegram

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲