Каспараў аб ударах па Крымскім мосце: Навіна шматпластова добрая
- 17.11.2026, 22:53
- 2,994
ФОТА: GETTY IMAGES
Керчанскі мост — гэта сімвал пуцінскага беззаконня.
Гары Каспараў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад аперацыі ўкраінскіх спецслужбаў, накіраванай на вывад з ладу Керчанскага моста: «Падзея неардынарная, таму што зразумела, што мост ахоўвалі, як Крэмль або як пуцінскую рэзідэнцыю. Пуцінская рэзідэнцыя — першае месца, а мост, безумоўна, быў другім. Гэта не толькі пытанне лагістыкі насамрэч. Мы ж разумеем, што ў такіх войнах яшчэ важная сімвалiка, і Крымскі мост — гэта сімвал пуцінскага беззаконня: што хачу, тое і раблю (хачу — тэрыторыі анэксую, хачу — масты будаю), і таму гэта сур'ёзны ўдар, значна больш сур'ёзны, чым быў у 2022 годзе, то-бок ён насамрэч можа прывесці да вываду з ладу гэтай найважнейшай лагістычнай сувязі Крыма з мацярыковай Расіяй».
Пра гэта расійскі апазіцыянер распавёў у эфіры YouTube-канала «Форум свабоднай Расіі».
Палітык адзначыў важную асаблівасць удараў па Керчанскім мосце: «Таксама зразумела, што была прыстрэлька ў тым сэнсе, што спроба аднавіць яго, пра якую ганарыста сказаў Пяскоў (зробім яшчэ лепш), хутчэй за ўсё, будзе асуджаная на правал, таму што, я лічу, гэта не апошні прылёт. Я думаю, што біць будуць у гэтую кропку далей. Можа, увогуле пераключацца з НПЗ на масты. Не выключана, што цяпер гэта стане проста галоўнай мэтай, хоць гэта чыста маё меркаванне».
«Не будзем забываць, што зараз Пуцін едзе ў Кітай на гэты «сабірунчык», абсалютна ганебны з пункту гледжання вольнага свету, але ад Трампа нічога больш чакаць не варта. Прыедзе Пуцін туды прыніжаным, таму што яму ўдагонку паслалі вось гэтае «прывітанне», таму навіна вельмі добрая, прычым такая шматпластова добрая», — дадаў Каспараў.