Сабаленка трапіла ў скандал пасля матчу са Світолінай
56- 14.11.2026, 16:47
- 34,362
ФОТА: GETTY IMAGES
Сацыяльныя сеткі кіпяць.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка завяршыла выступ на фінальным турніры WTA пасля паразы ад украінкі Эліны Світоліны.
Матч доўжыўся 1 гадзіну і 55 хвілін і завяршыўся з лікам 3:6, 6:3, 1:6 на карысць украінкі.
У сацыяльных сетках звярнулі ўвагу, што падчас матчу Сабаленка нецэнзурна выказалася ў адрас Світоліны, дадаўшы да лаянкі слова «украінская».
Беларусы ў каментарыях пішуць: «Гаворыць яна, а сорамна мне. Украінцы, не звяртайце ўвагі на словы лукашысткі».