18 лiстапада 2026, Серада, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падобна, карты ў Украіны ёсць»

«Падобна, карты ў Украіны ёсць»
Ілюстрацыйнае фота

Лідары Еўропы каментуюць уражлівую аперацыю Украіны па паражэнні Крымскага моста.

Сілы абароны Украіны зноў здзівілі сусветную грамадскасць, паспяхова паразіўшы адзін з найбольш ахоўваных аб’ектаў РФ на акупаванай тэрыторыі — Крымскі мост. Еўрапейскія лідары ўжо каментуюць аперацыю.

Пра гэта паведамляе Dialog.UA.

Адзін з першых на паражэнне расійскага моста праз Керчанскую пратоку адрэагаваў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Раніцай 17 лістапада, калі пачалі з’яўляцца першыя паведамленні пра паспяховую атаку, ён коратка напісаў: «Вау».

Праз некалькі гадзін, калі стала зразумела, што мост атрымаў крытычныя пашкоджанні і надоўга выведзены з ладу, польскі міністр апублікаваў яшчэ адну заяву.

«Два нафтаперапрацоўчыя заводы, авіябаза і палова Крымскага моста за пару дзён. Падобна, карты ў Украіны ўсё ж ёсць», — напісаў Сікорскі.

Каментар пра карты — гэта адсылка да скандалу ў Белым доме, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна заявіў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што ў гэтай вайне ў яго «няма карт».

На аперацыю адрэагаваў таксама генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ. Ён назваў яе «непазбежнай» у сувязі з тым, што Расія адмаўляецца спыняць агрэсію.

«Вядома, нам яшчэ трэба высветліць, што менавіта адбылося, але, зважаючы, прынамсі, на відэазапісы ў СМІ, выглядае, што аперацыя аказалася паспяховай», — сказаў генсек.

Выказаўся і кіраўнік Міністэрства абароны Вялікабрытаніі Уэс Стрытынг. Ён паведаміў, што ўдар дэманструе «вынаходлівасць і абсалютную рашучасць Украіны абараняцца».

«Думаю, мы толькі што сталі сведкамі яшчэ аднаго прыкладу вынаходлівасці Украіны і яе абсалютнай рашучасці абараняцца ад расійскай агрэсіі. Мы падтрымліваем Украіну ў гэтым», — сказаў брытанскі міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲