Памёр пасол Расіі ў ЗША Дарчыеў
3- 11.11.2026, 19:23
- 3,130
Ён узначальваў расійскае пасольства ў ЗША з сакавіка 2025 года.
Памёр надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў, паведамляе МЗС РФ.
Яму было 66 гадоў, смерць наступіла 11 лістапада.
«Сышоў з жыцця выбітны дыпламат, вопытны кіраўнік, добры таварыш і настаўнік. Вышэйшага класа прафесіянал, выдатны амерыканіст, А. М. Дарчыеў працаваў на адным з найбольш адказных кірункаў расійскай знешняй палітыкі. Выказваем родным і блізкім Аляксандра Мікітавіча Дарчыева найглыбейшыя і шчырыя спачуванні», — сказана ў паведамленні.
Дарчыеў узначальваў расійскае пасольства ў ЗША з сакавіка 2025 года. Пра прычыны яго раптоўнай смерці ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства не паведамляецца.