11 лiстапада 2026, Серада, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін украінскі дрон заспеў знянацку адразу 15 акупантаў

1
Адзін украінскі дрон заспеў знянацку адразу 15 акупантаў

Пілот накіраваў беспілотнік проста ў цэнтр групы расіян.

На Сумскім напрамку ўкраінскі аператар ударнага беспілотніка выявіў скупчэнне каля паўтара дзясятка расійскіх акупантаў і нанёс удар непасрэдна па цэнтры групы праціўніка.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», кадры баявых дзеянняў апублікавалі пілоты батальёна ўдарных беспілотных авіяцыйных камплексаў 71-й асобнай аэрамабільнай брыгады.

На відэазапісе, зробленым цеплавізійнай камерай беспілотніка, бачная група расійскіх захопнікаў, што сабраліся каля дарогі. На кадрах можна налічыць прыблізна 15 акупантаў, якія знаходзяцца на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Украінскі пілот скарыстаўся момантам, калі расіяне апынуліся ў адным месцы, і накіраваў ударны дрон у самы цэнтр іх скупчэння.

Запіс абрываецца ў момант удару, таму вызначыць дакладную колькасць знішчаных і параненых акупантаў па гэтых кадрах немагчыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲