Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ
3- 11.11.2026, 18:02
- 1,448
Рашэнне прынялі пасля шматгадовага байкоту з боку Ерэвана.
Краіны Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пазбавілі Арменію права голасу ў арганізацыі, паведаміў журналісту Аляксандру Юнашаву прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
«Тэма закраналася, было прынята рашэнне. У сувязі з тым, што Арменія не выконвала свае абавязацельствы ўжо некалькі гадоў, кіруючыся статутам арганізацыі, было прапанавана і вырашана пазбавіць Арменію права голасу, а таксама права прызначаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ», — сказаў ён.
Нагадаем, раней былы пасол Арменіі ў Расіі Стэпан Грыгарян казаў у інтэрв'ю сайту Charter97.org, што Ерэван наўмысна не выходзіць з АДКБ самастойна і дамагаецца, каб арганізацыя сама выключыла краіну. Ён таксама прагназаваў, што на саміце Арменію як мінімум пазбавяць права голасу.