Мінус тры верталёты: расійская ППА спрацавала па сваіх
6- 11.11.2026, 17:54
- 4,592
Чорны дзень для авіяцыі РФ.
У ноч на 11 лістапада Расія, як паведамляюць расійскія Z-каналы, страціла адразу два ваенныя верталёты разам з экіпажамі падчас адбіцця масіраванай атакі ўкраінскіх дронаў. Мінабароны РФ і ўлады пакуль маўчаць, піша «Дыялог».
Адзін з першых пра здарэнне напісаў Z-ваенкар Ілля Туманаў (Fighterbomber). Раніцай ён заявіў, што абарона неба над Пецярбургам абышлася Расіі «вельмі, вельмі, вельмі дорага», але падрабязнасцяў не прывёў. Неўзабаве іншыя Z-каналы пачалі паведамляць пра знішчэнне двух верталётаў. Паводле адной версіі, гэта былі два Ка-52, паводле іншай, адным са страчаных бортаў стаў Мі-8.
«Гэтая ноч была, мабыць, самай цёмнай. Грудзьмі сталі на абарону Піцерскай зямлі. Як маглі, адбівалі атаку дронаў. Але сябе, на жаль, не збераглі... Вечнага палёту вам, героі! Вы ў памяці застанецеся заўсёды! Вы не загінулі! Проста паляцелі. І не вернецеся больш ніколі», — напісаў Z-канал «Я і мой сябар верталёт».
Паводле папярэдніх даных, верталёты маглі быць збітыя агнём расійскай ППА па сваіх.