Украіна адхіліла прапанову Трампа па Данбасе
16- 11.11.2026, 11:49
- 5,366
Кіеў ніколі не прызнае перагляду межаў — ні дэ-факта, ні дэ-юрэ.
Украіна не прыняла прапанову ЗША аб пераглядзе межаў Данецкай і Луганскай абласцей для завяршэння вайны з Расіяй, піша The Telegraph.
Цяпер працэс урэгулявання зайшоў у тупік з-за патрабавання Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі на Данбасе, што арміі Уладзіміра Пуціна не ўдалося захапіць за амаль 5 гадоў баявых дзеянняў.
Перад перамовамі бакоў у Абу-Дабі 10–11 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна будзе мець «крыху іншую форму».
Амерыканскія чыноўнікі таксама намякалі, што Кіеў у прыватным парадку дапускаў магчымасць кампрамісу па гэтым пытанні. Аднак блізкая да перамоваў украінская крыніца выдання заявіла, што дэлегацыя краіны «ніколі не абмяркоўвала ніякіх саступак адносна тэрыторый, акупаваных Расіяй».
«Украіна ніколі гэтага не прызнае — ні дэ-факта, ні дэ-юрэ. І гэта заўсёды была наша пазіцыя за перамоўным сталом», — падкрэсліў ён.