«У нас унікальныя людзі, мы — непераможная нацыя»
- 21.10.2026, 22:54
«Хартыя» паказала кадры аперацыі «Велес».
2-гі корпус Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» ўпершыню паказаў кадры падземнай аперацыі «Велес», якую праводзіць сумесна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны.
Як паведамляе Цензор.net, пра гэта ўкраінскія вайскоўцы паведамілі ў сваім Telegram-канале.
На апублікаваных кадрах відаць, як украінскія вайскоўцы выконваюць задачы пад зямлёй. Падрабязнасцяў пра мэту, месца правядзення і ход аперацыі «Велес» у корпусе пакуль не раскрываюць.
У «Хартыі» патлумачылі, што з-за пастаяннага назірання з паветра адкрыта перамяшчацца на полі бою становіцца ўсё складаней.
«Калі поле бою стала празрыстым, вайна сышла пад зямлю», — адзначылі ў корпусе.
Аперацыя «Велес» праводзіцца сумесна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны.
Камандзір 2-га корпуса НГУ «Хартыя», брыгадны генерал Ігар «Корнет» Абаленскі, так пракаментаваў працу вайсковых: «У нас унікальныя людзі, мы — непераможная нацыя».
У корпусе паабяцалі ў найбліжэйшы час расказаць больш пра аперацыю.