Расійскі Су-30СМ разбіўся ў Калінінградскай вобласці
18- 21.10.2026, 22:37
Лётчыкі катапультаваліся.
Расійскі самалёт Су-30СМ пацярпеў крушэнне а 12:53 па Мінску ў Чарняхоўскім раёне — паміж населенымі пунктамі Цімафееўка і Зялёны Бор у Калінінградскай вобласці. Пра гэта паведамляе «РЕН ТВ» са спасылкай на крыніцу
Паводле звестак канала, абодва лётчыкі паспелі катапультавацца, іх шпіталізавалі з траўмамі.
Пра крушэнне Су-30СМ паведамляе таксама тэлеграм-канал «112».
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, Узброеныя сілы Украіны паразілі шэсць расійскіх Су-34М.