Еўразвяз ужорстчыць правілы для Starlink
- 21.10.2026, 21:39
Вядучы перамоўшчык Еўрапарламента па законе аб лічбавых сетках падрыхтаваў праект.
Еўрадэпутат Міхал Кобоска, вядучы перамоўшчык Еўрапарламента па законе аб лічбавых сетках (Digital Networks Act), заклікаў не дапусціць, каб кампанія SpaceX Ілона Маска атрымала кантроль над тэлекам-рынакм ЕС. Пра гэта спадар Кобоска распавёў выданню Financial Times.
Па яго словах, Еўропа «не можа проста прачнуцца і ўбачыць, што SpaceX імкнецца цалкам кантраляваць еўрапейскі рынак, а мы нічога не робім». Міхал Кобоска дадаў, што яго праект утрымлівае строгія крытэрыі «сувярэнітэту і ўстойлівасці» для агульнаеўрапейскіх ліцэнзій на мабільны спектр.
На пачатку кастрычніка SpaceX набыла ў інвестыцыйнай фірмы Grain Management партфель радыёчастот у дыяпазоне 800 МГц за $8 млрд. Гэтая здзелка была патрэбная кампаніі Ілона Маска для разгортвання прамой спадарожнікавай мабільнай сувязі Starlink (Starlink Direct-to-Cell) на тэрыторыі ЗША. У маі Еўракамісія прапанавала зарэзерваваць частку спектру за еўрапейскімі ўдзельнікамі рынку для прамога падключэння смартфонаў да спадарожнікаў, што абмежавала б Starlink.