Уезд у цэнтр Мінска на аўто стане платным?
- 2.10.2026, 20:31
- 1,632
Вадзіцелям да ведама.
«Кажуць, што ўезд у цэнтр Мінска на аўто стане платным…» — спытаў у «АіФ» чытач.
Пакуль не. У свеце ёсць прыклады платнага ўезду ў цэнтр горада, поўнай забароны на ўезд у цэнтральныя раёны, але Мінск пакуль спыніўся на мадэлі платных стаянак.
Пра гэта адзначыў у эфіры праўладнага тэлеканала ОНТ «кіраўнік» Мінскага гарадскога «савета» «дэпутатаў» Артэм Цуран. На яго думку, трэба стварыць умовы, каб чалавек думаў і лічыў, што яму выгадней: ехаць на сваім аўто або на гарадскім транспарце:
«Хочаш ехаць на аўтамабілі — давядзецца крыху заплаціць (за стаянку ў цэнтры горада. — Прым.). Гэта той камфорт, за які менавіта трэба плаціць».