19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве заўважылі «Ісуса», які ходзіць па вадзе

1
У Магілёве заўважылі «Ісуса», які ходзіць па вадзе

Відэафакт.

Жыхарка Магілёва зняла з акна вясёлае відэа: па абмялелым Фацінскім заліве прагуляўся рыбак. Ён дайшоў амаль да сярэдзіны вадаёма, але калені засталіся сухімі.

Ролік з’явіўся ў TikTok пад нікам verysikk1989, паведаміў Telegram-канал «МогилевОнлайн».

Сёлета заліў Дняпра абмелеў настолькі, што месцамі вады ўсяго па шчыкалатку. Адсюль і аптычная ілюзія: здаецца, быццам чалавек ідзе па вадзе, як Ісус Хрыстос.

Карыстальнікі адразу ўлавілі адсылку. «Вось ён… Месія…», – напісаў адзін.

«Святы чалавек, аднак…», – заўважыў іншы.

А хтосьці ўспомніў радкі з песні «Прогулки по воде» гурта Nautilus Pompilius: «Ля прычала рыбачыў апостал Андрэй, а Збавіцель хадзіў па вадзе…».

Нам жа гэтая гісторыя нагадала раман Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Магілёве Гародне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲