19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прывітанне Герасімаву. Масква ўпадзе»

«Прывітанне Герасімаву. Масква ўпадзе»

Узброеныя сілы Украіны пацвердзілі кантроль над Малакацярынаўкай.

19 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны абверглі чарговыя фэйкі Расіі пра захоп населеных пунктаў Украіны. Так, вайскоўцы 128-й асобнай цяжкай механізаванай брыгады «Дзікае поле» запісалі відэазварот з Малакацярынаўкі Запарожскай вобласці.

На запісе, апублікаваным у Facebook, украінскі вайсковец са сцягам брыгады на фоне будынка адміністрацыі звярнуўся да начальніка Генштаба арміі РФ Валерыя Герасімава.

«Прывітанне, Герасімаву і іншым казачнікам. Вы кажаце, што захапілі Малакацярынаўку, а мы тут у цэнтры вёскі. Працягвайце падманваць свайго... Малакацярынаўка — гэта Украіна. Слава Украіне! Масква ўпадзе», — паабяцаў баец «Дзікага поля».

У 128-й адзначылі, што сцвярджэнні 71-гадовага генерала арміі РФ пра знаходжанне расійскіх войскаў за 5 км ад Запарожжа не адпавядаюць рэчаіснасці. Насамрэч да паўднёвых межаў горада ад лініі баестыкнення застаецца каля 25 км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲