У Беларусі золата і срэбра будуць прадаваць па новай цане
- 19.10.2026, 13:22
- 1,254
Ужо з заўтрашняга дня.
Міністэрства фінансаў абнавіла цэны на каштоўныя металы, якія скупляюцца ў насельніцтва. Новыя расцэнкі на вырабы і лом уступаюць у сілу 20 кастрычніка 2026 года.
Міністэрства фінансаў прыняло пастанову №54, якой устанаўліваюцца новыя закупачныя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, а таксама надбаўкі да іх. Дакумент улічвае змены каціровак на Лонданскім рынку каштоўных металаў.
Новыя расцэнкі тычацца фізічных асоб, якія здаюць вырабы і лом з каштоўных металаў.