12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трамп робіць памылку»: вядучыя Fox News паспрачаліся ў прамым эфіры

5
«Трамп робіць памылку»: вядучыя Fox News паспрачаліся ў прамым эфіры
Дональд Трамп

Відэа з канфліктам амерыканскіх вядучых стала вірусным.

У эфіры ранішняга шоу «Fox & Friends» вядучыя Браян Кілмід і Рэйчэл Кампос-Дафі паспрачаліся з-за рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа закупляць расійскі дызель і за яго крытыку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага за працяг удараў па нафтаперапрацоўчых заводах краіны-агрэсара Расіі. Відэа 12 кастрычніка ў Facebook апублікаваў украінскі журналіст Астап Ярыш.

Фрагмент спрэчкі стаў вірусным у сацсетках, дзе размову двух вядучых ужо разбіраюць на цытаты.

Ярыш адзначыў, што Кампос-Дафі — тая самая журналістка, якая днямі раней казала, што Зяленскі нібыта хоча атакамі на расійскія НПЗ ускладніць становішча Трампа перад прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс і дапамагчы дэмакратам.

Браян Кілмід — вядомы ў свеце MAGA тэлевядучы, які паслядоўна займае пра-ўкраінскую кансерватыўную пазіцыю.

Падчас спрэчкі Кампос-Дафі падтрымала заклік Трампа абраць новага лідара Украіны.

Кілмід адзначыў, што Трамп «раззлаваўся», бо Зяленскі заявіў: не трэба набываць 5 млн тон дызельнага паліва. Ён падкрэсліў, што пастаўкі дызеля супярэчаць прынятаму закону сенатара Ліндсі Грэма, які прадугледжвае санкцыі за куплю энергарэсурсаў у Расіі.

«Дык што, мы накладзём тарыфы самі на сябе? Я ўвогуле не разумею. Зяленскі расчараваны, бо цяпер усе гэтыя грошы пацякуць у Расію, якая без усялякай правакацыі пачала гэтую вайну. Расіяне — дрэнныя хлопцы, і Зяленскі не адхіляў ніводнага рэалістычнага мірнага пагаднення. Больш за тое, з таго часу, як яму сказалі, што ён страціць Данбас, ён адваяваў частку Данбаса», — заявіў вядучы.

Ён таксама падкрэсліў, што не было рэалістычнай мірнай прапановы, у якой легітымны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін быў бы гатовы ўдзельнічаць і якая магла б спыніць вайну.

Кампос-Дафі працягвала настойваць на сваім: Трамп прыняў рашэнне аб куплі расійскага дызеля нібыта таму, што Украіна працягвае падрываць нафтаперапрацоўчыя заводы РФ.

«Прэзідэнт Трамп сказаў: “Не рабіце гэтага”. Браян, ты за Амерыку ці за Украіну?» — запісала яна Кілміда ў апаненты.

Той адказаў, што пастаўкі дызеля спыніліся з-за таго, што Іран пачаў падрываць нафтавыя аб’екты краін Пэрсідскага заліва. «А цяпер раптам зноў загаварылі пра Расію», — дадаў ён.

Кілмід таксама назваў «фенаменальным» тое, як Украіна дзякуючы інавацыйным дронам навучылася знішчаць крыніцу сілкавання ваеннай машыны РФ.

Кампос-Дафі адзначыла, што з-за вайны штомесяц з кожнага боку гіне па 30 тысяч маладых мужчын. Яна абвінаваціла ўкраінскую армію ў тым, што тая выкарыстоўвае «дзецей [маладых вайскоўцаў] як паддоследных кролікаў, эксперыментуючы з тэхналогіямі дронаў».

«Рэйчэл, гэта адказ на атакі. Па ўкраінцах запускаюць ракеты», — нагадаў Кілмід.

Вядучая таксама дапусціла, што Трамп цяпер супрацоўнічае з Расіяй нібыта з-за «пыхі ўкраінскага прэзідэнта». У адказ Кілмід назваў такое супрацоўніцтва найвялікшай памылкай адміністрацыі Трампа і нагадаў, што Расія і Кітай падтрымліваюць Іран і хусітаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲