«Ён літаральна крычаў»: на сакрэтнай нарадзе ў Маскве гаварылі пра дыверсіі
5- 7.10.2026, 13:18
- 5,846
У сталіцы Расіі рыхтуюцца да ўдараў па ТЦ.
У Маскве рыхтуюцца да магчымых удараў па ЦЭЦ перад ацяпляльным сезонам. Пра гэта 7 кастрычніка са спасылкай на крыніцу напісаў блізкі да расійскіх сілавікоў паблік «ВЧК ОГПУ» у сацсетцы X.
Паводле слоў суразмоўцы, нядаўна намеснік мэра Масквы Пётр Бірюкоў правёў «закрытую» нараду з кіраўнікамі ўсіх ЦЭЦ.
«Ён літаральна крычаў, што кожны кіраўнік будзе несці персанальную адказнасць, аж да крымінальнай, у выпадку, калі на ЦЭЦ адбудзецца дыверсія або яна пацерпіць у выніку атакі беспілотнікаў. Усе пярэчанні, што кіраўнікі не могуць разгарнуць уласную СПА, ды і ўвогуле, цяпер за бяспеку гэтых аб’ектаў адказвае Расгвардыя, ён і слухаць не хацеў. Пры гэтым спасылаўся на інфармацыю спецслужбаў», — паведаміла крыніца.
«ВЧК ОГПУ» дадаў, што ў мінулыя выходныя на ЦЭЦ-23 правялі маштабныя вучэнні на выпадак непрадбачаных сітуацый з удзелам верталётаў і выратавальных службаў.
У Маскве рыхтуюцца да магчымых удараў па ЦЭЦ перад ацяпляльным сезонам. Як паведаміла крыніца ВЧК-ОГПУ і https://t.co/2RapCOVz3x, нядаўна намеснік мэра Масквы Пётр Бірюкоў правёў «закрытую» нараду з кіраўнікамі ўсіх ЦЭЦ. «Ён літаральна крычаў, што кожны кіраўнік будзе несці персанальную адказнасць, аж да крымінальнай, у выпадку, калі на ЦЭЦ адбудзецца дыверсія або яна пацерпіць у выніку атакі беспілотнікаў. Усе пярэчанні, што кіраўнікі не могуць разгарнуць уласную СПА, ды і ўвогуле, цяпер за бяспеку гэтых аб’ектаў адказвае Расгвардыя, ён і слухаць не хацеў. Пры гэтым спасылаўся на інфармацыю спецслужбаў», - паведаміла крыніца.
А ў мінулыя выходныя на ЦЭЦ-23 правялі маштабныя вучэнні на выпадак непрадбачаных сітуацый з удзелам верталётаў і выратавальных службаў.
— ВЧК ОГПУ (Праўда любіць дзейнічаць адкрыта). (@rucriminalinfo) 7 кастрычніка 2026