Зяленскі: Украіна вызначае, ці працуюць расійскія НПЗ
10- 12.10.2026, 12:34
- 5,782
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на здзелку Трампа.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія ужо парушыла энергетычнае перамір’е, пра якое днём раней абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў падчас выступлення на Варшаўскім форуме па бяспецы, які праходзіць у сталіцы Польшчы 12 кастрычніка. Паводле слоў Зяленскага, неўзабаве пасля публікацыі амерыканскага лідара расійскія войскі нанеслі ўдар па электрастанцыі ў Харкаве.

Пры гэтым у ноч пасля абвяшчэння перамір’я расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы не падвяргаліся атакам, як і прасіў кіраўнік Белага дома. Зяленскі таксама заявіў, што Украіна сама вызначае, ці будуць працаваць расійскія НПЗ і ці будуць рухацца танкеры з палівам. На гэтым фоне ён задаўся пытаннем, чаму ЗША не заключылі з Украінай пагадненне аб пастаўках дызельнага паліва. «Чаму Амерыка не заключае з Украінай пагадненне аб дызельным паліве? Мы вызначаем, ці працуюць нафтаперапрацоўчыя заводы», — сказаў прэзідэнт Украіны.
«Мы чакаем падрабязнасцяў размоваў паміж амерыканцамі і расіянамі. Гэта энергетычнае спыненне агню можа спрацаваць і стаць важным крокам да заканчэння вайны», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі падкрэсліў выкананне Кіевам перамір’я і заявіў, што мінулай ноччу ніводзін расійскі НПЗ не загарэўся.
Зяленскі таксама заявіў, што прэзідэнцкія выбары ва Украіне «з пункту гледжання бяспекі абсалютна немагчымыя», пакуль ідзе вайна.