На ваенным аэрадроме РФ у Крыме прагрымелі магутныя выбухі
1- 12.10.2026, 11:38
- 1,724
Аб'ект выкарыстоўваўся для запуску дронаў па ўкраінскіх гарадах.
Уначы на 12 кастрычніка ў акупаваным РФ Крыме на ваенным аэрадроме Гвардзейскае прагрымелі шматлікія выбухі. Спадарожнікавыя дадзеныя пацвердзілі прыкметы пажару на тэрыторыі аб'екта, паведамляе маніторынгавая група «Крымскі вецер».

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома Гвардзейскае, пасля якіх назіралася зарэва. Пазней на спадарожнікавых здымках спецыялісты зафіксавалі цеплавыя сігнатуры ў паўднёва-ўсходняй частцы ўзлётна-пасадачнай паласы. Інфармацыя пра маштабы пажару і пашкоджанні ўдакладняецца.

Аэрадром Гвардзейскае выкарыстоўваецца расійскімі вайскоўцамі для запуску беспілотнікаў па ўкраінскіх гарадах.
