23 сакавiка 2025, Нядзеля, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль адказаў на паведамленні аб прылёце ў Маскву самалёта пасланніка Трампа

10
Крэмль адказаў на паведамленні аб прылёце ў Маскву самалёта пасланніка Трампа
Дзмітрый Пяскоў
Фота: Getty Images

У Пяскова няма ніякай інфармацыі.

У Крамля няма ніякай інфармацыі аб прылёце ў Маскву прыватнага самалёта, які звязваюць са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Блізкім Усходзе Стывам Уіткофам, паведаміў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Звесткі аб тым, што з Вашынгтона ў Маскву прыбыў самалёт Gulfstream G650ER, «звязаны з Уіткофам», з'явіліся ў тэлеграм-каналах і амерыканскім сегменце сацсеткі X раніцай 11 лютага.

На пытанне РБК аб тым, ці плануюцца цяпер якія-небудзь кантакты адміністрацыі Трампа з расейскімі ўладамі, напрыклад, па Украіне, Пяскоў адказаў адмоўна: «Не, ніякай інфармацыі няма і ніякіх кантактаў у нас не плануецца».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках