З'явілася фота Буданава на тэрыторыі Расіі
39- 16.04.2026, 11:43
- 46,002
Кіраўнік АП Украіны ўдзельнічаў у дыверсійным рэйдзе.
Кіраўнік Афіса прэзідэнта Украіны, былы начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў асабіста ўдзельнічаў у спецаперацыях на тэрыторыі Расіі. Пра гэта распавёў камандзір «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР у інтэрв’ю Наталлі Мосейчук у праекце «Мосейчук+», заўважыў unian.net.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе, у прыватнасці, пра рэйды на Грайваранскім напрамку ў Белгародскай вобласці, куды падраздзяленне заходзіла адным з першых.
«Спачатку гэта быў Грайваран. Кірыл Аляксеевіч ішоў разам з падраздзяленнем па лясах і палях», — распавёў вайсковец.

Камандзір таксама ўзгадаў адзін з эпізодаў аперацыі: падчас перамяшчэння група спынілася каля крамы і аўтобуснага прыпынку, дзе Буданаў прапанаваў зрабіць паўзу, адзначыўшы сімвалічнасць знаходжання на гэтай тэрыторыі.
«Кажа: «Давай пасядзім тут, бо гэта таксама наша тэрыторыя», — адзначыў ён. Паводле яго слоў, Буданаў таксама пакінуў там свой подпіс і дату ў знак прысутнасці.