24 траўня 2026, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль струсіў

4
Крэмль струсіў

Пачаліся самагубныя ёрзаньні.

Пуціну, вядома, далёка да Трампа.

Амэрыканец — сапраўдная Гадзіла, не абцяжараная ўмоўнасцямі і рэфлексіяй. Дональд умее шалець, не азіраючыся ні на каго.

Трамп з аднолькавым апетытам жрэ хмарачосы, кантыненты, піцу і прэзідэнтаў.

Ды яшчэ і адсыпае шчодрыя чайавыя дастаўнікам гэтых радасцяў.

А ў крэмлёўскага ўпыра да садызму намешаныя падкалоднасць і агідная дастаеўшчына. У спалучэнні з хлуслівасцю і баязлівасцю атрута, вядома, атрымліваецца, але ўжо вельмі брыдкая на смак.

Няма трампаўскай шырыні і шарму, якія так упрыгожваюць дыктатараў.

Цяпер усё гэта адгукаецца тым, што Пуцін раптам пачаў вагацца з «Тэлеграмам».

У Крэмлі вырашылі прытармазіць з блакіроўкамі інтэрнэту — гэта звязана з падзеннем рэйтынгу ўлады.

Як паведамляе Bloomberg, абмежаванні вырашылі запаволіць з-за незадаволенасці грамадства.

Так, Крэмль струсіў, яго моцна трасе ад страты ўпірам некалькіх адсоткаў дарагога рэйтынгу.

Таму пачалося ёрзаньне і тармажэнне поўнай блакіроўкі.

Гэтае ваганне самагубнае: з жывым «Тэлеграмам» пабудаваць нармальную, крывавую дыктатуру абсалютна немагчыма.

Забаўны, вядома, і народзец. Ён зусім не ўсведамляе, наколькі моцна яго баіцца жыхар склепа пад рубінавымі зоркамі.

Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках