18 красавiка 2026, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп хоча тапіць іранскія катэры па прыкладзе Венесуэлы

4
Трамп хоча тапіць іранскія катэры па прыкладзе Венесуэлы

Але ёсць нюанс.

Хоць ЗША і Ізраіль патапілі 155 буйных караблёў Ірана падчас сваёй вайсковай аперацыі, практычна знішчыўшы ўвесь флот краіны. Аднак у запасе ў Тэгерана застаецца каля 4000 баявых хуткасных катэраў, з якімі Штаты хочуць змагацца па прыкладзе Венесуэлы.

Пра гэта паведамляе Fox News.

Вашынгтон плануе перанесці паспяховую тактыку «палявання» на наркагандляроў з Венесуэлы на вайсковае супрацьстаянне з Іранам. Там вайскоўцы ЗША наняслі дзесяткі смяротных удараў па хуткасных лодках картэляў.

Цяпер гэтую ж схему будуць прымяняць у Персідскім заліве. Прэзідэнт Дональд Трамп пацвердзіў сур’ёзнасць намераў у сваёй сацсетцы Truth Social. Ён папярэдзіў: любую іранскую лодку, якая наблізіцца да блакады, ліквідуюць без ваганняў.

«Гэта будзе зроблена неадкладна, з выкарыстаннем той жа сістэмы ліквідацыі, якую мы выкарыстоўваем супраць наркагандляроў на лодках у моры... Гэта хутка і жорстка», — заявіў Трамп.

Тактыка грунтуецца на татальным назіранні і дакладных ударах. Цяпер амерыканскія беспілотнікі кругласутачна адсочваюць берагавую лінію Ірана.

Армія з 4000 лодак: у чым складанасць

Ірану ўдалося схаваць у розных бункерах і тайніках, у тым ліку сярод грамадзянскага флоту, тысячы ўзброеных хуткасных катэраў. Старшы навуковы супрацоўнік Вашынгтонскага інстытута Фарзін Надзімі ацэньвае гэты флот у 3000–4000 адзінак.

Некаторыя лодкі спускаюць на ваду проста з умацаваных комплексаў у скалах. Гэта робіць іх неўлоўнымі для традыцыйных ракетных удараў па партах.

Сітуацыю ўскладняе і геаграфія. У самым вузкім месцы шырыня праліва складае ўсяго 20 міль. Тут велізарныя танкеры і ваенныя караблі вымушаны ісці вузкімі калідорамі.

Іранскія катэры ідэальна прыстасаваныя да такіх умоў:

яны зліваюцца з грамадзянскімі судамі;

выкарыстоўваюць тактыку ройных атак;

узброеныя ПЗРК для барацьбы з авіяцыяй;

могуць несці супрацькарабельныя ракеты.

У адрозненне ад наркагандляроў, іранскія экіпажы — гэта рэгулярныя вайскоўцы. Яны падрыхтаваныя і маюць сродкі СПА.

Аналітыкі папярэджваюць: калі мірныя перамовы праваляцца, хуткасныя катэры пойдуць у атаку. І тады ЗША ўжывуць сваю «карыбскую» тактыку на поўную магутнасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках