17 красавiка 2026, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць РФ

5
Беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць РФ

Самалёты не могуць прызямліцца ў аэрапорце Пулкава.

У ноч на пятніцу, 17 красавіка, беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць РФ, дзе знаходзяцца порты Прыморск і Усць-Луга, піша nv.ua.

Пра гэта заявіў губернатар Ленінградскай вобласці РФ Аляксандр Драздзенка.

Ён сцвярджае, што супрацьпаветраная абарона «збіла» 12 дронаў.

Губернатар паведаміў, што ў Ламаносаўскім раёне ў выніку «падзення БПЛА» пашкоджаныя транспартны сродак і вокны будынка, а ў Выбаргскім раёне зафіксаваныя «падзенні абломкаў» беспілотнікаў.

Паводле яго слоў, пацярпелых у выніку ўдару няма.

Telegram-канал Shot піша, што пяць самалётаў не могуць прызямліцца ў аэрапорце Пулкава з-за атакі дронаў на Ленінградскую вобласць.

Больш за 20 рэйсаў на вылет і пасадку былі скасаваныя або затрыманыя ў аэрапорце, адзначае паблік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках