22 верасня 2026, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк перадаў Украіне $841 млн

2
Сусветны банк перадаў Украіне $841 млн

Сродкі пайдуць на пенсійныя выплаты.

Украіна прыцягнула $841 млн ад Сусветнага банка пад гарантыі ўрада Канады. Сродкі будуць накіраваныя на кампенсацыю выдаткаў дзяржаўнага бюджэту на пенсійныя выплаты. Пра гэта 22 верасня паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі.

Паводле яго слоў, Кіеў прыцягнуў фінансаванне ў межах праекта PEACE in Ukraine паводле дамоўленасцяў, дасягнутых у верасні. Агульны аб'ём праекта ўжо дасягнуў $54,3 млрд.

«Гэта найбуйнейшы інвестыцыйны праект у гісторыі Сусветнага банка і адзін з ключавых механізмаў падтрымкі фінансавай устойлівасці Украіны», – напісаў Карэцкі.

Ён падзякаваў ураду Канады і Сусветнаму банку за важную і «своечасовую дапамогу» Украіне ва ўмовах значнага дэфіцыту бюджэту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках