13 кастрычнiка 2026, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіну абралі ў склад Рады ААН па правах чалавека

Украіну абралі ў склад Рады ААН па правах чалавека

На наступныя тры гады.

Украіну абралі чальцом Рады ААН па правах чалавека на наступны тэрмін — 2027–2029 гады.

Пра гэта 13 кастрычніка паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга на сваёй старонцы ў сацсецi X.

Паводле ягоных слоў, кандыдатуру Украіны падтрымалі ў якасці чальца Рады ААН па правах чалавека на наступныя тры гады.

«Дзякую ўсім дзяржавам — чальцам ААН, што падтрымалі кандыдатуру Украіны. Украіна далучаецца да Рады, працягваючы абараняць свой народ і свой суверэнітэт ад агрэсіі Расіі, якая прывяла да сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права», — напісаў Сыбіга.

Як чалец Рады ААН, паводле слоў Сыбігі, Украіна будзе надаваць першачарговую ўвагу прыцягненню да адказнасці за парушэнні, якія ўчыняе Расія, падтрымліваць міжнародныя механізмы іх дакументавання і расследавання, а таксама выступаць за абарону ваеннапалонных. Акрамя таго, афіцыйны Кіеў працягне прыкладаць намаганні, накіраваныя на вяртанне ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных і прымусова перамешчаных РФ.

«Абапіраючыся на ўласны досвед, мы будзем працаваць з партнёрамі над узмацненнем адказнасці, абаронай чалавечай годнасці, умацаваннем міжнароднай архітэктуры ў сферы правоў чалавека і процідзеяннем новым выклікам правам чалавека ва ўсім свеце», — напісаў Сыбіга.

Членства ў Радзе ААН па правах чалавека, згодна з правіламі арганізацыі, доўжыцца тры гады, пасля чаго дзяржавы могуць быць абраныя на новы тэрмін. Украіна ўваходзіла ў склад Рады ААН цягам чатырох тэрмінаў: 2006–2008, 2008–2011, 2018–2020 і 2021–2023 гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲