На Кубані ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці
- 14.10.2026, 4:58
- 1,246
З-за пагрозы разліву нафтапрадуктаў.
У Геленджыку і Наварасійску Краснадарскага краю ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці на фоне пагрозы разліву нафтапрадуктаў у Чорным моры. Распараджэнне падпісаў кіраўнік рэгіёна Веніямін Кандрацьеў.
Прычынай узнікнення пагрозы сталі атакі беспілотных катэраў Узброеных Сіл Украіны на нафтавы танкер . У дакуменце адзначана, што патэнцыйная надзвычайная сітуацыя рэгіянальнага характару можа закрануць акваторыі названых муніцыпальных акругаў.
Для аператыўнага рэагавання губернатар даручыў сфармаваць спецыяльныя групы. У выпадку неабходнасці яны павінны будуць неадкладна вырушыць у раёны меркаванага разліву для ліквідацыі наступстваў.