У Беларусі з'явяцца падатковыя змены па электронных дакументах
- 22.09.2026, 12:16
- 1,092
З 1 кастрычніка.
У Беларусі з 1 кастрычніка з'явяцца падатковыя змены па электронных дакументах. Падрабязнасці паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах (МПЗ).
З 1 кастрычніка гэтага года пачнуць дзейнічаць змены ў апрацоўцы і прыёме падатковых дэкларацый і іншых дакументаў, якія ім дашлюць у электронным фармаце.
«Удакладнены палажэнні аб прыёме (адмове ў прыёме) падатковых дэкларацый (разлікаў), іншых дакументаў і парадку паведамлення пра гэта плацельшчыка, — паведамляюць у МПЗ. — Так, падатковы орган адмовіць у прыёме электроннага дакумента плацельшчыка, падпісанага асобай, якая не з'яўляецца законным або ўпаўнаважаным прадстаўніком гэтага плацельшчыка. Далейшая апрацоўка такога дакумента ажыццяўляцца не будзе».
Падаткавікі таксама не прымуць электронны дакумент, калі высветліцца, што «парушаная таямніца асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу».