13 верасня 2026, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мбапэ: Мы ведаем, якую шкоду дыктатары прычынялі на працягу ўсёй гісторыі

Мбапэ: Мы ведаем, якую шкоду дыктатары прычынялі на працягу ўсёй гісторыі
КІЛІЯН МБАПЭ
ФОТА: GETTY IMAGES

Зорка мадрыдскага «Рэала» паразважаў пра гісторыю.

Нападнік зборнай Францыі і мадрыдскага «Рэала» Кіліян Мбапэ распавёў, што яго забаўляе тое, што людзі называюць яго дыктатарам, перадае Ballon d'Or у сацсетках.

«З аднаго боку, гэта пацешна, бо некаторыя людзі таксама ўспрымаюць гэта як бяскрыўдную забаву. З другога боку, гэта не так смешна, таму што мы ведаем, якую шкоду такія людзі прычынялі на працягу ўсёй гісторыі», — сказаў Мбапэ.

Мбапэ забіў два мячы і аддаў галявую перадачу ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету па футболе — 2026 супраць зборнай Англіі. Цяпер на рахунку Мбапэ 22 галы на чэмпіянатах свету. Ён абышоў Ліянэля Месі (21) і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе.

Акрамя таго, французскі нападнік узначаліў гонку бамбардзіраў ЧС-2026. На рахунку 27-гадовага футбаліста цяпер 10 галоў і чатыры галявыя перадачы на цяперашнім чэмпіянаце свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках