30 жнiўня 2026, Нядзеля, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выявілі найрадзейшага кажана

2
У Беларусі выявілі найрадзейшага кажана

У Заходняй Еўропе гэты від практычна знік.

У нацпарку «Прыпяцкі» зафіксавалі некалькі відаў рэдкіх кажаноў. Каб назіраць за імі, выкарыстоўвалі сучасныя ультрагукавыя дэтэктары, расказалі у запаведніку.

За палявы сезон удалося запісаць больш за 18 тысяч эхалакацыйных сігналаў. У кожнага віду кажана сігналы маюць свае частотныя характарыстыкі.

Навукоўцы адлоўліваюць кажаноў з дапамогай спецыяльных павуцінных сетак, якія бяспечныя для жывёл.

Цяпер у нацпарку пацверджана прысутнасць 10 відаў рукакрылых з 19, якія сустракаюцца ў Беларусі.

Спецыялістам трапіліся тры ўнікальныя віды з Чырвонай кнігі — шырокаушка еўрапейская, вечарніца малая і начніца Брандта.

Шырокаушка — вельмі рэдкі від, які практычна знік у Заходняй Еўропе, бо яму неабходныя асаблівыя ўмовы для існавання — старыя, малапарушаныя лясы, дзе шмат дуплавых дрэў і адслаенай кары. У нацпарку якраз ёсць такія ўмовы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках