30 жнiўня 2026, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БЧ не хапае вагонаў для грамадзянскіх грузаў з-за ваенных перавозак

На БЧ не хапае вагонаў для грамадзянскіх грузаў з-за ваенных перавозак
Фота: nn.by

Платформы масава рэзервуюць пад заяўкі войска.

У канцы жніўня 2026 года на Беларускай чыгунцы ўзнік недахоп пустых спраўных універсальных вагонаў-платформаў з насцілам падлогі, даступных для падачы пад загрузку. Паводле інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, частка платформаў выдзелена пад выкананне воінскіх заявак або зарэзервавана для найбліжэйшых адпраўленняў. З-за гэтага астатнія грузаадпраўнікі атрымліваюць менш вагонаў або вымушаныя чакаць іх падачы.

Дакладная колькасць задзейнічаных вагонаў, станцыі пагрузкі, склад эшалонаў і маршруты невядомыя.

Па часе недахоп платформаў супаў з правядзеннем чарговага мерапрыемства баявой падрыхтоўкі. З 25 жніўня па 10 верасня Узброеныя сілы Беларусі праводзяць аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў — ВПС і войскамі ППА. Другі этап мае адбыцца на расійскім палігоне Ашулук, дзе запланаваныя баявыя стральбы авіяцыйных і зенітных ракетных падраздзяленняў.

Аднак адпраўкі на Ашулук тлумачаць толькі нязначную частку бягучай патрэбы ў платформах і не з'яўляюцца прычынай узніклага дэфіцыту, адзначаюць актывісты. Астатнія вагоны выдзелены пад іншыя бягучыя або будучыя воінскія заяўкі.

Узбраенне і вайсковую тэхніку ў эшалонах перавозяць галоўным чынам на вагонах-платформах. На іх грузяць танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, інжынерныя машыны і аўтамабільную тэхніку. Асабовы склад, маёмасць, боепрыпасы і гаруча-змазачныя матэрыялы перавозяцца ў вагонах іншых тыпаў. Вагоны са выбуховымі матэрыяламі ўключаюць у склад з выкананнем усталяваных нормаў прыкрыцця; у якасці вагонаў прыкрыцця могуць выкарыстоўвацца пустыя вагоны або вагоны з бяспечнымі грузамі.

Падобны дэфіцыт фіксаваўся ў верасні 2021 года падчас вучэнняў «Захад-2021» — тады чыгунка адкрыта адмаўляла прадпрыемствам з-за «дзяржаўнага заказу па пытаннях нацыянальнай бяспекі».

Пры гэтым прыкмет перакідкі, супастаўнай па маштабе са студзенем–лютым 2022 года (напярэдадні ўварвання ва Украіну), у наяўных дадзеных няма. Няма прыкмет масавага прыбыцця расійскіх падраздзяленняў або назапашвання эшалонаў, зафіксаваны толькі сам факт недахопу платформаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках