Буданаў: Украіна на працяглы перыяд стане экспарцёрам бяспекі
- 29.08.2026, 22:30
ФОТА: ТСН
Кіраўнік Офіса прэзідэнта назваў умову для гэтага.
Украіне давядзецца заваёўваць сусветныя рынкі ўзбраення, інакш гэта зробіць Расія. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў на міжнародным форуме «Украіна Заўтра», перадае «Новини.LIVE».
«Мы думалі, што мы адзіныя ў свеце, хто вырабляе дроны, але гэта не так. Цяпер у многіх краінах Афрыкі ёсць рынкі, якія захапіў Кітай, а Расія і Украіна іх страцілі з-за таго, што вядуць вайну, па сутнасці, на знішчэнне адна адной. Гэта нікога не здзіўляе. Але калі там з’яўляюцца дроны з самых экзатычных краін, гэта ўжо паказчык», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, чым хутчэй Украіна пачне экспансію на рынкі, тым лепш будзе для дзяржавы і тым больш шанцаў у нашых кампаній выжыць і развівацца.
«Я ўпэўнены, што мы на даволі працяглы перыяд зможам стаць экспарцёрамі бяспекі, але не забывайце, што такія ж умовы і прапановы з гэтай нагоды цяпер робіць РФ. Не варта забываць, што мы не адзіныя ў гэтым свеце, хто можа гэта прапаноўваць. Калі не прапануем мы, прапануе наш вораг», — падкрэсліў Буданаў.