29 жнiўня 2026, Субота, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, які сняданак дапамагае хутка скідаць лішнюю вагу

4
Навукоўцы расказалі, які сняданак дапамагае хутка скідаць лішнюю вагу
Фота: Getty Images

Дапамогуць бялковыя прадукты.

Даследаванні навукоўцаў з Універсітэта Місуры (ЗША) паказалі, што сняданак з высокім утрыманнем бялку зніжае цягу да тлустых і салодкіх прадуктаў, а таксама падаўляе апетыт на працягу дня. Менавіта такія прадукты дыетолагі раяць выбіраць тым, хто спрабуе скінуць вагу або імкнецца падтрымліваць стройнасць, піша «Курсор».

У эксперыменце прынялі ўдзел маладыя жанчыны з залішняй вагой або атлусценнем, якіх падзялілі на дзве групы. Адна група атрымлівала сняданак з высокім утрыманнем бялку (HP), які складаўся з нятлустай ялавічыны, яек, малочных і раслінных прадуктаў. Другая група ела сняданак з звычайным утрыманнем бялку (NP), які складаўся з гатовых шматкоў. Вынікі паказалі, што сняданак з высокім утрыманнем бялку істотна ўзмацняў пачуццё сытасці на працягу дня, змяншаў колькасць вячэрніх перакусаў і паляпшаў якасць рацыёну.

«Гэтыя даныя паказваюць, што сняданак, багаты на бялок, можа стаць адной з эфектыўных стратэгій прадухілення пераядання і паляпшэння рацыёну, замяняючы нездаровыя перакусы якаснымі бялковымі прадуктамі», — патлумачыла аўтарка даследавання, доктар Хізер Лэйды.

Дыетолагі нагадваюць, што бялок утрымліваецца ў малочных, мясных і рыбных прадуктах, а таксама ў яйках. Сняданак, прыгатаваны з гэтых прадуктаў, дапамагае не толькі адмовіцца ад шкодных перакусаў, але і садзейнічае страце вагі, паскараючы працэс у два разы. Акрамя таго, такія прадукты надоўга забяспечваюць сытасць і надаюць сіл перад працоўным днём.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках