28 жнiўня 2026, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі локшыну хуткага прыгатавання

6
У Беларусі забаранілі локшыну хуткага прыгатавання

У ёй знайшлі Е101.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі (Дзяржстандарт) з 27 жніўня забароніў рэалізацыю ў краіне локшыны хуткага прыгатавання паўднёвакарэйскага брэнда Samyang. Гаворка не пра звыклы для многіх «Ролтан», а пра прадукцыю зусім іншага вытворцы — прычынай забароны стаў недапушчальны для гэтай катэгорыі тавараў фарбавальнік рыбафлавін (Е101).

Пад абмежаванне трапіла субліміраваная локшына хуткага прыгатавання Buldak вытворчасці кампаніі Samyang Foods Co. — локшына са смакам вастрай курыцы ў соўсе «Крэм Карбанара». Як удакладнілі ў Дзяржстандарце, пастаўкамі гэтай прадукцыі на беларускі рынак займалася ТАА «Еўраторг».

Фармальна фарбавальнік быў пазначаны на ўпакоўцы, аднак яго выкарыстанне ў гэтым відзе прадукцыі заканадаўствам не дапускаецца — менавіта таму локшыну і прызналі такой, што не адпавядае патрабаванням бяспекі.

Пры гэтым сам рыбафлавін (Е101) — гэта харчовы фарбавальнік жоўтага колеру, які пры дазволеным ужыванні не лічыцца небяспечнай дабаўкай: яго лішак арганізм выводзіць натуральным шляхам разам з мачой. Праблема не ў таксічнасці рэчыва, а ў тым, што для гэтай канкрэтнай катэгорыі прадукцыі яго прымяненне проста забаронена рэгламентам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках