27 жнiўня 2026, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе памёр сербскі ваенны злачынец Ратка Младзіч

6
У Гаазе памёр сербскі ваенны злачынец Ратка Младзіч

Менавіта ён стаіць за генацыдам баснійцаў у Срэбраніцы.

У бальніцы следчага ізалятара ў Гаазе памёр Ратка Младзіч — былы камандуючы арміяй Рэспублікі Сербскай, асуджаны за генацыд і ваенныя злачынствы, паведамляе белградскі тэлеканал Informer.

Младзічу было 83 гады.

Падчас Боснійскай вайны ў 1992–1995 гадах Младзіч камандаваў арміяй сербаў, якая тры гады трымала ў аблозе сталіцу Босніі і Герцагавіны — Сараева. Тады загінулі каля 11 тысяч чалавек, а за пяць дзён у ліпені 1995 года ў горадзе Срэбраніца былі забітыя каля васьмі тысяч баснійцаў — гэта найбуйнейшае масавае забойства ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

У маі 2011 года Младзіча арыштавалі ў Сербіі. У 2017 годзе Гаагскі трыбунал прыгаварыў Младзіча да пажыццёвага зняволення па абвінавачаннях у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.

У Младзіча было некалькі інсультаў, з 2024 года ён знаходзіўся ў бальніцы следчага ізалятара ў Гаазе, дзе атрымліваў паліятыўную дапамогу. Хадайніцтвы аб яго часовым вызваленні для лячэння ў Сербіі неаднаразова адхіляліся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках