27 жнiўня 2026, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі назвалі чалавека, з якім у Маскве таемна сустракаўся дырэктар ЦРУ

3
У Крамлі назвалі чалавека, з якім у Маскве таемна сустракаўся дырэктар ЦРУ

Формат перамоваў інтрыгуе.

Дырэктар ЦРУ ЗША Джон Рэткліф падчас візіту ў Маскву 25 жніўня правёў перамовы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным. Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Диалог.UA.

Нарышкін падчас зносін з журналістамі прызнаў, што 25 жніўня ў Маскве ён сустракаўся з Рэткліфам, і заявіў, маўляў, «у гэтым няма нічога незвычайнага».

Паводле яго слоў, на сустрэчы абмяркоўвалі пытанні, што належаць да кампетэнцыі разведвальных службаў. Дырэктар СЗР сказаў, што ён амаль штотыдзень сустракаецца з кіраўнікамі спецслужбаў розных краін свету. Ён адзначыў, што сустрэчы адбываюцца як асабіста, так і анлайн. «У практыцы дзейнасці спецслужбаў асабістыя сустрэчы кіраўнікоў — гэта частка працы», — сцвярджае Нарышкін.

25 жніўня бягучага года ў Маскве нечакана прызямліўся амерыканскі ваенна-транспартны самалёт, які вылецеў з авіябазы Паветраных сіл ЗША Эндрус.

Высветлілася, што ў расійскую сталіцу прыляцеў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. Першапачаткова многія СМІ паведамілі, што Рэткліф сустрэнецца з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, але гэтага не адбылося.

Кіраўнік ЦРУ правёў перамовы з прадстаўнікамі расійскіх спецслужбаў. Дагэтуль дакладна невядома, пра што яны гаварылі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках