27 жнiўня 2026, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўзнагародзіў акцёра, які сыграў беларускага партызана

2
Зяленскі ўзнагародзіў акцёра, які сыграў беларускага партызана

Ён актыўна падтрымлівае Украіну.

21 жніўня ў Кіеве прайшоў трэці саміт дзяржаўнай фандрайзінгавай платформы UNITED24 – UNITED24 MODE, прыурочаны да чацвёртай гадавіны яе стварэння. Уладзімір Зяленскі падзякаваў донарам за падтрымку Украіны, узнагародзіўшы шасцярых ордэнам «За заслугі». Сярод іх актрыса Кэтрын Уіннік і яе калега Ліў Шрайбер.

Ліў Шрайбер вядомы па ролях у серыяле «Рэй Донован» (галоўная роля), фільмах «Людзі Ікс: Пачатак. Росамаха» (Шаблезубы), франшызы «Крык» (Cotton Weary), «Спотлайт», «Дзённік памяці».

Шрайбер таксама вядомы па ролі партызана Зуса Бельскага, атрад якога дзейнічаў у Беларусі, у фільме «Выклік». Яго экранавым братам быў Дэніэл Крэйг.

Ліў Шрайбер актыўна падтрымлівае Украіну: ён мае ўкраінскія карані (яго прадзед эміграваў з Украіны), пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ён неаднаразова публічна выказваўся ў падтрымку ўкраінскага народа, наведваў Украіну, а таксама стаў сузаснавальнікам дабрачыннай арганізацыі BlueCheck Ukraine, якая займаецца дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў зоны баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках