Зборная Кюрасаа забіла першы гол на чэмпіянаце свету ў вароты Германіі
1- 14.06.2026, 20:43
- 1,758
Насельніцтва астраўной дзяржавы — 185 тысяч чалавек.
Зборная Кюрасаа ў матчы групавога этапу чэмпіянату свету-2026 забіла гол у вароты Германіі.
Аўтарам мяча стаў цэнтральны паўабаронца Лівано Комененсія, які на клубным узроўні выступае за «Цюрых».
Дзякуючы гэтаму голу Кюрасаа зраўняла лік. Першымі забілі немцы: з перадачы паўабаронцы Фларыяна Вірца вызначыўся паўабаронца Фелікс Нмеча.
На 38-й хвіліне нямцы забілі другі гол. Мяч у вароты адправіў Ніко Шлотэрбек.
Для Кюрасаа гэты матч дэбютны на чэмпіянатах свету. Насельніцтва краіны — 185 тыс. чалавек.