У беларускага пенсіянера знайшлі вінтоўку з глушыцелем, порах і патроны
8- 14.06.2026, 16:44
- 2,512
У дачыненні да мінчаніна ўзбуджана крымінальная справа.
У Мінску перад судом прадстане 72-гадовы гараджанін, у якога супрацоўнікі міліцыі выявілі арсенал зброі і боепрыпасаў.
Мужчына раней несудзімы, але дазволу на захоўванне зброі ў яго не было, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
У кватэры пенсіянера на вуліцы Малініна на антрэсолі знайшлі адзін патрон. Гаспадар патлумачыў, што туды яго, верагодна, паклаў сын, які загінуў яшчэ ў 2005 годзе.
Аднак асноўная знаходка чакала праваахоўнікаў у Стоўбцоўскім раёне. У пабудове на ўчастку, які належыць абвінавачанаму, выялі каля сотні патронаў рознага калібру, прыдатных для стральбы, порах, а таксама вінтоўку з глушыцелем. Сам пенсіянер заявіў, што ўсё гэта належала яго сябрам-паляўнічым і памерламу суседу.
У дачыненні да мінчаніна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Віну ён прызнаў часткова. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без яго.
Намеснік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Мазанік адзначыў, што абвінавачаны з’яўляецца пенсіянерам і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Справу накіравалі ў суд для разгляду па сутнасці.