12 чэрвеня 2026, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зноў павялічыў штатную колькасць арміі РФ

2
Пуцін зноў павялічыў штатную колькасць арміі РФ

Гэта адбылося ўпяты раз з пачатку вайны ва Украіне.

Дыктатар Уладзімір Пуцін упяты раз з пачатку вайны павялічыў штатную колькасць Узброеных Сіл Расіі, паведамляе The Moscow Times. Згодна з падпісаным указам, агульная колькасць Узброеных Сіл вызначана на ўзроўні 2 399 130 чалавек, з якіх 1,51 млн — ваеннаслужачыя. У дакуменце, апублікаваным на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, таксама гаворыцца, што ўраду даручана прадугледзець выдзяленне Міністэрству абароны неабходных бюджэтных асігнаванняў з федэральнага бюджэту.

Да гэтага Пуцін у сакавіку павялічыў штатную колькасць Узброеных Сіл РФ — да 2 391 770 чалавек, з якіх 1,5 млн — ваеннаслужачыя. У верасні 2024 года Пуцін давёў колькасць Узброеных Сіл да 2 389 130 чалавек, у тым ліку 1,5 млн ваеннаслужачых. Да гэтага, у снежні 2023 года, — да 2 209 130 чалавек (1 320 000 ваенных), а ў жніўні 2022 года, праз паўгода пасля пачатку вайны, — да 2 039 758 чалавек, з іх 1 150 628 ваеннаслужачых.

Да вайны ў Расіі дзейнічаў указ 2017 года, згодна з якім штатная колькасць Узброеных Сіл Расіі складала 1 902 758 чалавек, у тым ліку 1 013 628 ваеннаслужачых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках