13 чэрвеня 2026, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі горад засыпала буйным градам

Беларускі горад засыпала буйным градам
Ілюстрацыйнае фота

Такая з'ява здараецца раз на паўстагоддзя.

Непагода разгулялася ў Мсціславе, градыны тут дасягалі каля 32 міліметраў у дыяметры, паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб».

Сіноптыкі аднеслі гэтую з'яву да чырвонага ўзроўню небяспекі, што азначае павышаную рызыку для людзей, транспарту і інфраструктуры.

Для Беларусі такі буйны град — даволі рэдкая з'ява. Як паведамляюць у «Магілёўаблгідрамеце», звычайны памер граду ў краіне складае каля 5—6 міліметраў. Град, што перавышае 2 сантыметры, лічыцца асабліва небяспечным і ў адным месцы здараецца прыкладна раз у 40—50 гадоў.

Пры гэтым адзначаецца, што да абсалютнага рэкорду Беларусі цяперашняе здарэнне далёка. Найбуйнейшы град, зафіксаваны ў краіне, быў адзначаны 11 ліпеня 1953 года ў Браслаўскім раёне. Тады градыны дасягалі 8—10 сантыметраў у дыяметры — гэта параўнальна з памерам курынага яйка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках