13 чэрвеня 2026, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці могуць беларусы патрабаваць вяртання грошай ад рэпетытара?

3
Ці могуць беларусы патрабаваць вяртання грошай ад рэпетытара?

Патлумачыла адвакатка.

«Ці можна патрабаваць вяртання грошай ад адукацыйных курсаў або рэпетытара, калі дзіця не набрала патрэбнай для паступлення колькасці балаў?» — спытаў у «АіФ» чытач з Магілёва.

Усё залежыць ад умоў дамоўленасцей. «Калі пры заключэнні дагавора вы абазначылі вынік (напрыклад, бал на ЦТ не ніжэй пэўнага ўзроўню) або іншыя ўмовы, то пры недасягненні выніку можна казаць пра тое, што паслугі былі аказаныя неякасна, — расказала адвакатка Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Вольга Маеўская. — І калі ўдасца даказаць, што паслугі аказваліся неякасна, не ў адпаведнасці з умовамі дагавора, то ў межах абароны правоў спажыўцоў можна будзе, у тым ліку, патрабаваць скасавання дагавора аб аказанні паслуг і вяртання грошай. Дарэчы, дагавор з рэпетытарам або курсамі лепш заключаць пісьмова — так не ўзнікне складанасцей з даказваннем яго ўмоў.

Пры гэтым бацькам важна памятаць: вынік залежыць і ад вучня. У спрэчцы давядзецца даказваць, што дзіця добрасумленна выконвала ўсе заданні, старанна вучылася, а прычына правалу — менавіта ў рэпетытары або курсах».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках